7 лютага 2016 г. – 470 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (1546 – пасля 1616, верагодна 1619), грамадскага дзеяча ВКЛ, пісьменніка-мемуарыста
Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) нарадзіўся 7 лютага 1546 года ў мястэчку Ляхавічы Наваградскага ваяводства (цяпер горад Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Міхаіл Васільевіч Еўлашоўскі, са старажытнага, але збяднелага, шляхецкага роду. Першапачатковую адукацыю Фёдар Еўлашоўскі атрымаў дома, астатнія веды набыў шляхам самаадукацыі ў час службы пры двары магнатаў.
11 лістапада 2014 г. – 300 гадоў з дня нараджэння Марціна Матушэвіча (1714–1773), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, пісьменніка-мемуарыста, перакладчыка
Марцін Матушэвіч нарадзіўся 11 лістапада 1714 года ў вёсцы Ельня Берасцейскага павета (цяпер вёска Радасць Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і шляхціча. Свой род Матушэвічы вялі ад Гедройцаў, як малодшая лінія старога княжага роду герба Лебедзь, але збяднелі і сталі мелкай шляхтай. Бацька Марціна Юзэф Матушэвіч вярнуў свайму роду дастойнае становішча, выкупіў маёнтак Расна, пабудаваў у 1744 годзе кальвінскі збор (сабор), у 1749 годзе – манастыр і пачаў будаўніцтва касцёла Святой Ганны (закончылі будаўніцтва Грабоўскія). Сваё дзяцінства Марцін Матушэвіч правёў у Расне.